Пазнавальна-забаўляльны

альманах "Жэўжык"


Сучаснае, добра зробленае выданне - гэта адзін
з рэальных спосабаў зацікавіць дзяцей беларускай мовай.
Якраз на такую думку робіць стаўку наша каманда,
што ў сакавіку 2019 году стварыла
анлайн-альманах "Жэўжык".
Навошта?
Бо перыядычных друкаваных выданняў для дзяцей па-беларуску
выходзіць зусім мала ва ўсім свеце!
А пазнавальна-забаўляльных альманахаў для малодшых школьнікаў амаль няма.
Без такіх выданняў беларускім
дзецям цяжка і часта нецікава развіваць свае навыкі маўлення,
чытання і пісьма на роднай мове.
Таму вельмі важна мець і друкаваную версію "Жэўжыка",
каб ён стаў больш даступным для маленькіх чытачоў.
Ахвяраваць Paypal
Для каго наша выданне?
Для беларускамоўных дзяцей 6-11 гадоў
Для рускамоўных дзяцей 6-11 гадоў, што вучацца ў школах з рознымі мовамі навучання
Для бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзецям было цікава вывучаць родную мову
Які ён, гэты "Жэўжык"?
Каляровае выданне на 36 старонак.
Кожны нумар прысвячаецца пэўнай тэматыцы,
але раскрываецца яна менавіта ў "беларускім" святле.
Што ёсць важнай адметнасцю "Жэўжыка"!

У свет ужо выйшла 6 нумароў.

Пяць электронных:
"Гуканне вясны", "Вялікдзень", "Дрэвы",
"Водная сістэма Беларусі" і "Зімовыя святы".

У снежні 2020 году
з'явіўся першы друкаваны наклад (1000 асобнікаў) на тэму "Родная мова".
.
Нашы пастаянныя рубрыкі
Усе матэрыялы ў выданні,
акрамя перакладнога комікса, ствараюцца нашай камандай.
Тэма нумара
вялікі пазнавальны матэрыял, прысвечаны спецыялізацыі новага нумара
Спытай Жэўжыка
адказваем на пытанні чытачоў
Эксперымент
падбіраецца па тэме нумара пэўны "дослед", які дзеці могуць самастойна правесці ў хатніх умовах
Вясёлая матэматыка
заданні на логіку, лічэнне, судоку, мазайкі і г.д.
Забаўкі
лабірынты, шыфроўкі, галаваломкі, рэбусы, блытанкі, гульні-хадзілкі, віктарыны
Англійская мова
вывучаем выразы і словы пры дапамозе цікавай методыкі
"Жэўжык", як дзіця, развіваецца імкліва
1
Альманах ужо "вырас" да 36 старонак.
У першым і другім нумары толькі 20 старонак,
у трэцім, чацвёртым і пятым - 32 старонкі.
А ў друкаваным 36!
2
Істотна палепшыўся яго дызайн.
Гэта можна добра заўважыць, калі параўнаць першы нумар і апошні шосты.
3
Стаў друкаваным
У 2020 г. у снежні выйшаў першы друкаваны нумар, прысвечаны роднай мове.
4
Мае акаўнт у Фэйсбуку, Інстаграм, Тэлеграм
Актыўна камунікуе з чытачамі: адказвае на іх пытанні, нядаўна быў аб'яўлены конкурс лістоў.
Як мы плануем дзейнічаць далей?
Выдаваць да 4 нумароў альманаха ў год,
якія будуць друкавацца накладам у 1000 асобнікаў,
ствараць цікавыя забаўкі і заданні,
актыўна камунікаваць з аўдыторыяй
і прапагандаваць любоў да роднага слова сярод дзятвы :)!

Як нас падтрымаць?
Пералічыць ахвяраванне на PayPal
альбо Facebook
*на нямецкую картку па запыту на пошту

На што пойдуць сабраныя сродкі?
Агулам патрэбна 9000 беларускіх рублёў.
1
На друк і распаўсюд альманаха.
(два першыя нумары 2021 году па 1000 асобнікаў кожны)
2
На аплату працы вярстальшчыка і дызайнера.
3
На аплату працы мастака, які дабавіць у выданне больш маляванага кантэнту.
Мы адкрыты
для любых пытанняў і прапаноў

Электронная пошта: chasopis.zheuzhyk@gmail.com
Хто мы - рэдакцыя "Жэўжыка"?
Наталка Дзінкель
аўтарка ідэі часопіса і забавак, рэдактарка,
юрыстка па адукацыі.
Маці Надзеі (2010) і Ніколі (2013)
Марына Кузьмянкова
аўтарка забавак, памочнік рэдактаркі, выкладчыца англійскай мовы.
Маці Сашы (2009) і Янкі (2015)
Зробім разам падарунак беларускім дзеткам!
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website